P70526 13472326 мая 2017 года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі ў рамках падрыхтоўкі да святкавання Дня беларускага пісьменства адбыўся фінал абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Конкурс прайшоў пад дэвізам “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”.  

Дадзенае мерапрыемства праводзілася з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэння чытацкага кругагляду, пошуку і падтрымцы таленавітай моладзі. У адборачных турах, што адбыліся ў канцы красавіка, прыняла ўдзел больш за 1200 школьнікаў Міншчыны. Гэты факт сведчыць: сучасныя дзеці цікавяцца літаратурай нашай Бацькаўшчыны, выхоўваюцца на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прытрымліваюцца высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства.

Магчымасць прадставіць Смалявіцкі раён на конкурсе выпала чытальнікам, атрымаўшым перамогу на раённым этапе конкурсу. Сваё майстэрства выканання і жывое асэнсаванне класічных твораў беларускай літаратуры паказвалі Ліннік Марыя – вучаніца 4 класа ДУА “Сярэдняя школа №1 ім. В.Ф. Купрэвіча г.Смалявічы” (настаўнік Чыжык Святлана Георгіеўна), Бурко Вера – вучаніца 6 класа ДУА “Пліская сярэдняя школа
ім. В.А. Мікуліча” (настаўнік Дзямідчык Таццяна Іванаўна), Ерахавец Юлія – вучаніца 8 класа ДУА “Барсукоўская сярэдняя школа” (настаўнік Лагвінец Марыя Станіславаўна), Сямёнава Яна – вучаніца 10 класа ДУА “Барсукоўская сярэдняя школа” (настаўнік Лагвінец Марыя Станіславаўна).

Ацэньвала выступленні кампетэнтнае журы, у складзе якога прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, Саюза пісьменнікаў Беларусі, закрытага акцыянернага таварыства “Сталічнае тэлебачанне”.

Падчас падвядзення вынікаў для ўдзельнікаў конкурсу былі арганізаваны інтэлектуальная гульня “Літаратурны калейдаскоп”, літаратурны квэст “Кніжная спадчына Беларусі” і псіхагімнастыка для вучняў V-VIIIкласаў.

Удзельнікі конкурсу і іх настаўнікі атрымалі задавальненне ад праведзенага мерапрыемства, а таксама паабяцалі, што ў наступным годзе абавязкова прывязуць на родную Смалявіччыну жаданую перамогу.

  •